• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Актуальныя пытанні развіцця сеткі ПЦПІ на сучасным этапе – у Віцебску прайшоў семінар для бібліятэчных работнікаў вобласці

23 красавіка на базе РЦПІ Віцебскай вобласці адбыўся навучальны семінар «Станаўленне і развіццё публічных цэнтраў прававой інфармацыі ва ўмовах цыфравізацыі». Мерапрыемства арганізавана сумесна з Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І.Леніна. Удзел у ім прынялі бібліятэчныя работнікі, адказныя за функцыянаванне публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) вобласці.

РЦПИ Витебской области

Адкрываючы семінар, дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дарогава падкрэсліла важнасць ПЦПІ ў развіцці дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, адным са звёнаў якой яны з'яўляюцца.

У фармаце круглага стала абмеркавалі пытанні метадычнага забеспячэння дзейнасці ПЦПІ. Разгледзелі важнасць павышэння кампетэнцый работнікаў па рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі.

РЦПИ Витебской области

У рамках семінара ўдзельнікі таксама ўдасканалілі навыкі працы з сістэмамі «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» і праверылі веды на практыцы, выканаўшы тэставыя заданні.

«Высокі ўзровень кампетэнцый работнікаў ПЦПІ з'яўляецца неабходнай умовай дзейнасці бібліятэкі па фарміраванні прававой культуры карыстальнікаў, – адзначыла кіраўнік абласнога філіяла. – Неабходна даносіць да грамадзян, якія звяртаюцца па атрыманне прававой інфармацыі, важнасць выкарыстання толькі актуальнай прававой інфармацыі з дакладных крыніц – інфармацыйных рэсурсаў НЦПІ».

2.jpg

Улічваючы актуальнасць прававой асветы, удзельнікі семінара адзначылі неабходнасць далейшага развіцця ПЦПІ як праекта, які актыўна садзейнічае павышэнню прававой культуры грамадзян.

Напрыканцы Ларыса Мікалаеўна падзякавала калегам за плённае супрацоўніцтва. Яна нагадала аб магчымасці накіравання аўтарскіх матэрыялаў па аналізе і абагульненні вопыту работы ПЦПІ для апублікавання ў навукова-практычным часопісе «Право.by», заснавальнікам і выдаўцом якога з'яўляецца НЦПІ.

25 апреля 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх