• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

#30 дзён да Перамогі. Моладзевы актыў БРСМ Цэнтра прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме

НЦПІ стаў адной з 25 арганізацый Маскоўскага раёна г. Мінска, прадстаўнікі якіх 3 мая прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» у складзе дэлегацыі БРСМ.

Хатынь

Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскага праекта «30 дзён да Перамогі», прымеркаванага да святкавання Дня Перамогі.

Падчас мітынгу-рэквіема рабяты ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць воінаў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, і ахвяр генацыду беларускага народа.

Хатынь

«Памятаць – наш абавязак перад героямі Вялікай Айчыннай вайны, кожны з якіх увайшоў у гісторыю Беларусі і свету, і нашая задача заключаецца ў тым, каб гэтую памяць захаваць, – падзяліўся ўражаннямі намеснік сакратара першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» НЦПІ Мікіта Крупадзёраў. – Удзел моладзі ў такіх мерапрыемствах выхоўвае павагу да гісторыі нашай Радзімы».

Хатынь

Падчас мерапрыемства адбылася таксама экскурсія па мемарыяльным комплексе і абноўленай экспазіцыі музея.

Даведачна

З 9 красавіка 2023 г. у нашай краіне стартаваў маштабны рэспубліканскі праект «30 дзён да Перамогі», прымеркаваны да святкавання Дня Перамогі. У рамках яго рэалізацыі аж да 9 мая з удзелам моладзі пройдуць шматлікія дыялогавыя пляцоўкі, наведванні мемарыялаў і месц воінскай славы, сустрэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і малалетнімі вязнямі фашысцкіх канцлагераў.

4 мая 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх