Упраўленне інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў
Вакансія: спецыяліст упраўлення інтэрнэт-рэсурсаў НЦПІ.
Заработная плата – ад 940 рублёў, па выніках сумоўя.
Поўная занятасць – з 09:00 да 18:00.
Патрабаванні да адукацыі і стажу работы: вышэйшая журналісцкая адукацыя, вопыт работы па спецыяльнасці ў якасці рэдактара, карэспандэнта па грамадска-палітычнай і прававой тэматыцы, менеджара сацыяльных сетак, кантэнт-менеджара сайта.
Асноўныя абавязкі:
- планаванне і рэалізацыя мерапрыемстваў па асвятленні дзейнасці арганізацыі ў СМІ;
- падрыхтоўка тэкставых матэрыялаў прававой тэматыкі ў розных жанрах (у асноўным навінаў, аглядаў, інтэрв'ю) і размяшчэнне іх на інтэрнэт-рэсурсах арганізацыі, у сацыяльных сетках;
- інтэрнэт-маркетынг, работа з сацыяльнымі сеткамі;
- стварэнне фота- і відэакантэнту, іх апрацоўка і мантаж, развіццё YouTube-канала;
- арганізацыя ўзаемадзеяння са СМІ.
Рэзюмэ з фота абавязкова.
Кандыдаты, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаныя на гутарку.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 279-99-44.
Упраўленне распаўсюджвання прававой інфармацыі
Вакансія: вядучы спецыяліст аддзела аналізу і маркетынгу (маркетолаг-аналітык) упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі НЦПІ.
Поўная занятасць – з 9.00 да 18.00.
Патрабаванні:
- вышэйшая адукацыя (дзённая форма: маркетынг, эканоміка);
- стаж работы ад 3 гадоў, паспяховыя кейсы праведзеных маркетынгавых даследаванняў;
- жаданне і гатоўнасць да пастаяннага навучання ў рамках прафесіі, дадатковыя курсы па спецыяльнасці як перавага;
- разуменне механікі «афлайн» і «анлайн» маркетынгавых каналаў;
- упэўненае веданне асноўных праграм ПК (Excel (ВПР, формулы, зводныя табліцы), PowerBI (альбо аналагі), Word, Power Point);
- пісьменная вусная і пісьмовая мова.
Абавязкі:
- даследаванне кан'юнктуры рынку, збор звестак з усіх наяўных крыніц, выпрацоўка прапаноў па развіцці арганізацыі, падрыхтоўка інфармацыйных аглядаў рынкаў;
- аналіз дзейнасці канкурэнтаў, маніторынг цэнавай палітыкі;
- ацэнка задаволенасці кліентаў;
- падрыхтоўка аналітычных справаздач па ўсіх аспектах дзейнасці, прэзентацыя вынікаў даследаванняў ўнутры арганізацыі і для кліентаў;
- распрацоўка ўнутраных дакументаў, навучальнага кантэнту для працы спецыялістаў аддзела і сустрэчных працэсаў;
- падрыхтоўка прэс-рэлізаў ў рамках кампетэнцыі ўпраўлення.
Рэзюмэ з фатаграфіяй накіроўваць па адрасе masyuk@ncpi.gov.by.
Кандыдаты, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаныя на гутарку.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 279-99-31.
Паважаныя суіскальнікі!
На сайце апублікаваныя вакансіі, актуальныя на сённяшні дзень.
Калі Вас зацікавіла праца ў НЦПІ, Вы можаце накіраваць рэзюмэ на канкрэтную вакансію. Пры адсутнасці вакансій у цяперашні час прапануем Вам даслаць рэзюмэ для ўнясення ў наш банк даных. У выпадку зацікаўленасці Вашай кандыдатурай мы абавязкова з Вамі скантактуемся.