18 лістапада Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі і ўстанова адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
У ходзе сустрэчы дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі і начальнік названага Інстытута Юрый Камянецкі абмеркавалі асноўныя накірункі ўзаемадзеяння з мэтай развіцця ў Рэспубліцы Беларусь працэсаў прававой інфарматызацыі пры дапамозе павышэння эфектыўнасці падрыхтоўкі кадраў, рэалізацыі адукацыйнай і навукова-даследчай дзейнасці, развіцця інфармацыйна-прававой прасторы.
Адзін з важнейшых элементаў падпісанага пагаднення – выкарыстанне ў адукацыйнай і навуковай дзейнасці Інстытута дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, навуковых, метадычных і іншых матэрыялаў па пытаннях прававой інфарматызацыі і функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
У ходзе мерапрыемства былі падрабязна абмеркаваны пытанні далейшай каардынацыі сумеснай дзейнасці.