• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Місіі Еўрапейскага саюза ў Беларусі

У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Місіі Еўрапейскага саюза ў Беларусі

11 лютага 2019 г. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) наведалі прадстаўнікі Місіі Еўрапейскага саюза ў Беларусі на чале з кіраўніком Аддзела супрацоўніцтва Берандам дэ Гроотам.

Сустрэча была прысвечана пытанням узаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам у сферы права і юстыцыі.

Госці былі азнаёмлены з напрамкамі дзейнасці НЦПІ, сучасным станам і перспектывамі развіцця сістэмы прававой інфармацыі, практыкай удзелу грамадскасці ў працэсах нарматворчасці і публічнага абмеркавання праектаў прававых актаў, якая склалася ў дзяржаве, функцыянальнымі магчымасцямі афіцыйных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія фарміруюцца НЦПІ, а таксама пытаннямі ўдасканальвання інфраструктурнай складаючай сістэмы доступу да нацыянальнага заканадаўства і іншай прававой інфармацыі.

Встреча с представителями Миссии Европейского союза в Беларуси

Эксперты Еўрапейскага саюза высока ацанілі намаганні, якія пракладае НЦПІ па павышэнні ўзроўню прававой інфармаванасці грамадства, а таксама пашырэнні магчымасцей доступу да заканадаўства ў тым ліку для неабароненых груп насельніцтва.

Бакі абмеркавалі магчымыя перспектывы і напрамкі далейшага супрацоўніцтва.

Сустрэча прайшла ў канструктыўнай і спрыяльнай атмасферы.



11 Февраля 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх