• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь стаў пераможцам конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча ў намінацыі «Права і журналістыка»

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу лепшых інфармацыйных матэрыялаў па прававой тэматыцы на прыз імя выдатнага беларускага юрыста, публіцыста і літаратуразнаўцы Уладзіміра Данілавіча Спасовіча прайшла 14 мая 2015 г. у гатэлі «Вікторыя Алімп Гатэль».

Штогадовы конкурс на прыз імя У.Д.Спасовіча праводзіцца з мэтай прапаганды станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі, павышэння прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права, а таксама папулярызацыі прафесіі юрыста.

Прызёраў вызначала конкурсная камісія ў складзе прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі, Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Белтэлерадыёкампаніі, Беларускай натарыяльнай палаты, Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Па рашэнні конкурснай камісіі ў 2015 годзе прыз конкурсу імя У.Д.Спасовіча ў намінацыі «Права і журналістыка» уручаны Нацыянальнаму прававому Інтэрнэт-парталу Рэспублікі Беларусь (Prаvo.by).

15 мая 2015Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх