• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Семінар «Перспектывы развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь»

22–23 верасня 2010 г. на базе дзяржаўнай установы культуры «Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна» Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам з мэтай абмеркавання пытанняў, звязаных з удасканаленнем аказання публічнымі цэнтрамі прававой інфармацыі інфармацыйна-прававых паслуг насельніцтву, фарміраваннем правасвядомасці і прававой культуры грамадзян, вызначэння тэндэнцый развіцця сеткі публічных цэнтраў прававой інфармацыі правёў рэспубліканскі семінар «Перспектывы развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

У працы семінара ўзялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрстваў культуры і юстыцыі Рэспублікі Беларусь, НЦПІ, начальнікаў (іх намеснікаў) упраўленняў культуры і юстыцыі аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, дырэктараў абласных бібліятэк і сістэм публічных бібліятэк раёнаў, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.

22 сентября 2010Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх