• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Рэспубліканскі семінар «Дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі па аказанні інфармацыйна-прававых паслуг насельніцтву»

На базе дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага» Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь правёў рэспубліканскі семінар «Дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі па аказанні інфармацыйна-прававых паслуг насельніцтву».

У працы семінара ўзялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрстваў культуры і юстыцыі Рэспублікі Беларусь, начальнікі (іх намеснікі) упраўленняў культуры і юстыцыі аблвыканкамаў, дырэктары абласных бібліятэк і сістэм публічных бібліятэк раёнаў (аграгарадкоў), а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.

На семінары абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з дзейнасцю публічных цэнтраў прававой інфармацыі, выпрацоўкай адзіных падыходаў да аказання інфармацыйна-прававых паслуг насельніцтву і вызначэннем кірункаў удасканалення азначанай дзейнасці.

27 июня 2007Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх