Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Дзень інфармавання. Аб правілах бяспекі на працоўным месцы і ў побыце.

21 мая 2019 г. у РЦПИ Віцебскай вобласці адбылася сустрэча з работнікам Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У сваім выступе прадстаўнік МНС азнаёміў супрацоўнікаў РЦПІ Віцебскай вобласці з аператыўнай абстаноўкай, распавёў аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў адбыліся непасрэдна на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Агучыў сацыяльныя аспекты, якія негатыўна ўплываюць на стан бяспекі грамадзян. Звярнуў увагу на неабходнасць няўхільнага выканання норм і правілаў пажарнай бяспекі на працоўным месцы і ў побыце.

Таксама распавёў, што сярод насельніцтва набірае папулярнасць мабільнае прыкладанне для смартфонаў «МНС Беларусі: Дапамога побач», якое дапамагае ў выпадку неабходнасці хутка зарыентавацца ў нестандартных сітуацыях.

У завяршэнне мерапрыемства адказаў на пытанні, якія цікавяць пытанні ўсіх прысутных.

21 мая 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх