Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

15 лістапада дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава прыняла ўдзел у пасяджэнні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта

15 лістапада дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава прыняла ўдзел у пасяджэнні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта

15 лістапада 2019 г. дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава прыняла ўдзел у пасяджэнні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта з дакладам ”Аб развіцці дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у Рэспублікі Беларусь і іх выкарыстанне арганізацыямі Аршанскага раёна“.

У гэты ж дзень, 15 лістапада 2019 г., спецыялістамі РЦПІ Віцебскай вобласці Юліяй Дзірко і Алегам Зайцавым на базе дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія № 2 г. Оршы“ праведзены навучальны семінар па тэме: ”Дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы Рэспублікі Беларусь. Навучанне працы з інфармацыйна-пошукавай сістэмай ”ЭТАЛОН“ для карыстальнікаў Аршанскага раёна“. У семінары прыняло ўдзел 20 слухачоў.


Спецыялісты РЦПІ Віцебскай вобласці азнаёмілі слухачоў з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і правялі навучанне па працы з інфармацыйна-пошукавай сістэмай ”ЭТАЛОН“.

Затым слухачы семінара выканалі тэставыя заданні на кампутарах, падчас якіх змаглі праверыць свае веды і навыкі працы з інфармацыйна-пошукавай сістэмай ”ЭТАЛОН“. Удзельнікі семінара падчас практычнага занятку прапрацавалі пытанні па розных відах пошуку нарматыўнай і іншай інфармацыі, асвоілі пошук па ключавых словах пошукавага навігатара, атрымалі навыкі працы з даведачнай і дадатковай інфармацыяй, спісамі і тэкстамі дакументаў.

Па выніках семінара ўсе 20 удзельнікаў атрымалі сертыфікаты аб паспяховым праходжанні навучання.

15 ноября 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх