Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

«Урачыстая лінейка ў гімназіі №2: яркія моманты»

«Урачыстая лінейка ў гімназіі №2: яркія моманты»
Адметнай асаблівасцю Дня ведаў у гімназіі №2 стала ўручэнне дзецям кніг «Правілы дарожнага руху».
Прыцягнуць ўвагу да тэмы, якая ніколі не губляе сваёй актуальнасці, вырашылі ў Рэгіянальным цэнтры прававой інфармацыі Мінскай вобласці, тым самым прымеркаваўшы яе да аднаго з 20 добрых спраў. Справа ў тым, што акцыя з аднайменнай назвай праходзіць у рамках святкавання юбілейнай даты Рэгіянальнага цэнтра, якому 1 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў.
Навучэнцам спецыялізаваных класаў юных інспектараў дарожнага руху кнігі ўручаў асабіста дырэктар цэнтра - Руслан Трухан. Павіншаваўшы дзяцей і іх бацькоў з Днём ведаў, Руслан Іванавіч цёпла падзякаваў настаўнікаў за іх неацэнную працу на няпростай, але высакароднай ніве - сеяць разумнае, добрае, вечнае! Усе падрабязнасці - у нашым фотарэпартажы.














Па матэрыялах газеты "Шахцёр"
Аўтар публікацыі: Анжэла Петрашко (псеўданім Ксенія Пятровіч)
3 сентября 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх