Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Навучальны семінар па працы з ІПС "ЭТАЛОН" прайшоў у ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі»

Навучальны семінар па працы з ІПС "ЭТАЛОН" прайшоў у ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі»

22 лістапада 2019 года на базе ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі" прайшоў навучальны семінар па працы з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН» і іншымі дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь у рамках павышэння кваліфікацыі загадчыкаў аддзеламі і метадыстаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі». Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіла спецыяліст РЦПІ Гродзенскай вобласці Нікалаева Анастасія, якая адзначыла важнасць выкарыстання ў сваёй прафесійнай дзейнасці дзяржаўных прававых рэсурсаў.

Удзельнікам семінара былі ўручаны імянныя сертыфікаты аб праходжанні навучання працы з інфармацыйна-пошукавай сістэмай "ЭТАЛОН" і іншымі дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі.

25 ноября 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх