04.04.2012

Электроннае грамадства: зроблены чарговы крок

Издание : Чырвоная зорка
Автор статьи : Алег Краўцоў

З 1 ліпеня 2012 года адзіным месцам афіцыйнага апублікавання прававых актаў стане Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.

Ролю ў грамадстве сістэмы афіцыйнага апублікавання прававых актаў цяжка пераацаніць, таму што менавіта з датай афіцыйнага апублікавання ў большасці выпадкаў непарыўна звязаны дата ўступлення прававога акта ў сілу і ўзнікненне ў далейшым адпаведных прававых наступстваў.

Прававыя акты будуць публікавацца ў зборніках прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь», выпуск якіх ускладзены на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі РБ. Прававыя акты таксама будуць надрукаваны ў афіцыйных перыядычных выданнях: у газетах «Советская Белоруссия», «Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка» і выданнях, якія вызначаць мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы. Аднак апублікаванне прававых актаў у вышэйназваных афіцыйных перыядычных друкаваных выданнях будзе з’яўляцца неафіцыйным.

Таксама вызначаецца парадак афіцыйнага апублікавання прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню. Яно будзе ажыццяўляцца шляхам размяшчэння тэкстаў прававых актаў у афіцыйных перыядычных друкаваных выданнях, вызначаных у адпаведнасці з заканадаўствам, на афіцыйных сайтах гэтых дзяржаўных органаў ці на адпаведных старонках афіцыйных сайтаў вышэйстаячых дзяржаўных органаў.

Бясспрэчная перавага выкарыстання віртуальнай прасторы глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт заключаецца ў тым, што колькасць і аб’-ём прававых актаў, якія друкуюцца на партале, не абмяжоўваюцца ні часам, неабходным для паліграфічнага вырабу тыражу друкаванага выдання, ні перыядычнасцю выхаду яго ў свет, ні іншымі характарыстыкамі, уласцівымі матэрыяльнаму носьбіту (напрыклад, вызначаная колькасць старонак друкаванага нумара).

Падрыхтаваныя да апублікавання ў зручным для карыстальніка (чытача) фармаце тэксты прававых актаў штодзень будуць размяшчацца на партале, што дазволіць забяспечыць да іх вольны кругласутачны доступ.


Вернуться в список статей


На главнуюКарта сайтаКонтактыEnglish
 Поиск по сайту 
   
 Быстрый переход 

Кинофильм о НЦПИ

Подписка на Национальный реестр правовых актов

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Правовой форум Беларуси

Детский правовой сайт

Журнал Право.by

Подписка на журнал Правобай

НЦПИ вTwitter

Видеоканал НЦПИ на YouTube

Страница Pravo,by ВКонтакте

Pravo.by in Facebook

Страница Pravo.by в Одноклассниках

Многоязычный словарь юридических терминов

РЦПИ Минской области

Интернет-магазин изданий правовой тематики

Акция 3+2 на 2017 год

Акция «Профи» для всех юристов и всех студентов!

Акция «Больше права» возвращается!

ИПС «ЭТАЛОН-СТАНДАРТ»



 Наши счетчики 



© Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 1998-2018
Адрес: Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Берсона, 1а.
тел. факс 375-17-2799909; e-mail: sales@ncpi.gov.by
Дизайн сайта основан на разработке
Pixelhead