• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычны банк даных «Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты»

У банку даных «Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты» змешчаны:

  • авіяцыйныя правілы;
  • заагігіенічныя, заатэхнічныя, ветэрынарныя, ветэрынарна-санітарныя нормы і правілы;
  • кваліфікацыйныя даведнікі;
  • нормы і правілы пажарнай бяспекі;
  • нормы і правілы па забеспячэнні тэхнічнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
  • нормы і правілы рацыянальнага выкарыстання і аховы нетраў;
  • агульнадзяржаўныя класіфікатары;
  • правілы бяспечнай перавозкі шкодных (небяспечных) грузаў;
  • праекты зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей; санітарныя нормы і правілы, гігіенічныя нарматывы;
  • тэхнічныя кодэксы ўсталяванай практыкі і дзяржаўныя стандарты Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца абавязковымі для выканання суб’ектамі гаспадарання паводле заканадаўчых актаў і пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; тэхнічныя рэгламенты Рэспублікі Беларусь;
  • фармакапейныя артыкулы;
  • формы дзяржаўных статыстычных назіранняў і ўказанні па іх запаўненні, методыкі па фарміраванні і разліку статыстычных паказчыкаў, інструкцыі па арганізацыі і правядзенні дзяржаўных статыстычных назіранняў, статыстычныя класіфікатары;
  • формы ведамаснай справаздачнасці і ўказанні па іх запаўненні;
  • экалагічныя нормы і правілы;
  • іншыя нарматыўныя прававыя акты, аднесеныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь да тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Прававыя акты сістэматызаваныя па наступных тэматычных раздзелах:

  • Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты ў сферы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі.
  • Нормы і правілы.
  • Даведнікі, класіфікатары.
  • Формы назіранняў, справаздачнасці.
  • Праекты зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
  • Адукацыйныя стандарты і нарматыўныя прававыя акты, якія з’яўляюцца структурнымі элементамі навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі (вучэбныя праграмы, планы і г.д.).
  • Клінічныя пратаколы.
  • Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці і іх Растлумачэнні.

Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банку даных, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне банкаў даных увесь час павялічваецца па меры паступлення ў НЦПІ дакументаў указанай тэматыкі.

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх