• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычны банк даных «Адміністрацыйныя працэдуры»

Банк даных «Адміністрацыйныя працэдуры» створаны ў адпаведнасці з пунктам 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан» для выкарыстання дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі.

У банк даных уключаны законы Рэспублікі Беларусь, асноватворныя акты Кіраўніка дзяржавы, пастановы Урада Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях работы са зваротамі грамадзян у дзяржаўных органах, іншых дзяржаўных арганізацыях, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур пры звароце грамадзян па выдачу даведак і іншых дакументаў, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Прававыя акты сістэматызаваныя па наступных тэматычных раздзелах:

  • Агульныя пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • Арганізацыя работы з грамадзянамі ў дзяржаўных органах, іншых дзяржаўных арганізацыях;
  • Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур на падставе рашэнняў органаў мясцовага кіравання.

Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банку даных, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне банка даных увесь час пашыраецца па меры паступлення ў НЦПІ дакументаў азначанай тэматыкі.

Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «Адміністрацыйныя працэдуры», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх