• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Змяненні працоўнага заканадаўства ў новым афіцыйным друкаваным выданні

Змяненні працоўнага заканадаўства ў новым афіцыйным друкаваным выданні

З 28 студзеня 2020 года ўваходзяць у сілу змяненні ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

ТОП-5 навацый працоўнага заканадаўства:

  • працяг кантрактаў на тэрмін да пяці гадоў з добрасумленнымі работнікамі;
  • прадастаўленне водпуску без захавання заработнай платы да 14 каляндарных дзён для бацькі і айчыма ў сувязі з папаўненнем у сям’і;
  • рэгуляванне працы работнікаў, якія ажыццяўляюць дыстанцыйную работу;
  • магчымасць працаваць на поўную стаўку па сумяшчальніцтве падчас працоўнага водпуску па асноўным месцы работы;
  • дадатковыя гарантыі маладым спецыялістам, звольненым з тэрміновай вайсковай службы і альтэрнатыўнай службы.

З гэтымі і іншымі змяненнямі можна азнаёміцца ў новым афіцыйным друкаваным выданні Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

Кніга выдадзена са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2019 г. № 219-З «Аб змяненні законаў». Па стане на 28 студзеня 2020 года.

Выданне выканана ў цвёрдым пераплёце, забяспечана алфавітна-прадметным паказальнікам. Аб’ём – 288 с.

Цана аднаго экзэмпляра складае 10,56 рубля.

Набыць гэта і іншыя выданні можна ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 118, а таксама ў  рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі.

Даведкі па тэлефонах: (017) 279-99-99, 279-99-34.

E-mail: sales@ncpi.gov.by.

Акрамя таго, выданні НЦПІ можна набыць ва ўсіх кнігарнях і інтэрнэт-магазіне pravo.reshop.by.

21 Января 2020 Г.
Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх