• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Інстытута заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Казахстан

У НЦПІ адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Інстытута заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Казахстан

18 верасня 2019 года ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбылася сустрэча дырэктара НЦПІ Яўгена Каваленкі з дырэктарам Інстытута заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Казахстан Рамазанам Сарпекавым.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік дырэктара Віктар Шаршун, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў НЦПІ, супрацоўнікі Інстытута заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Казахстан Алімжан Іржанаў і Данара Абдзільдзіна.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі дзейнасць арганізацый у сферы павышэння прававой інфарміраванасці і пісьменнасці грамадзян, укаранення інфармацыйных тэхналогій у прававую сферу, у тым ліку фарміравання інфармацыйна-прававых рэсурсаў і цыфравізацыі нарматворчай дзейнасці. Замежным гасцям былі прадстаўлены сучасны стан і перспектывы развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Беларусі, практыка арганізацыі публічных абмеркаванняў праектаў прававых актаў, ажыццяўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў, магчымасці дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія фарміруюцца НЦПІ.

По итогам встречи подписано Соглашение о сотрудничестве и обмене правовой информацией

Прадстаўнікі Інстытута заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Казахстан падзяліліся вопытам правядзення навуковых даследаванняў у сферы права, выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у сваёй рабоце, арганізацыі заканатворчай дзейнасці, фарміравання паслядоўнай і адзінай правапрымяняльнай практыкі, стварэння інтэграванай сістэмы павышэння прававой культуры насельніцтва.

Таксама на мерапрыемстве абмяркоўваліся перспектывы ўзаемадзеяння двух арганізацый. Па выніках сустрэчы падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве і абмене прававой інфармацыяй.

18 Сентября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх