• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ адбыўся сход, прысвечаны справаздачна-выбарнай кампаніі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтра

У НЦПІ адбыўся сход, прысвечаны справаздачна-выбарнай кампаніі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтра

19 жніўня 2019 г. адбыўся сход, прысвечаны справаздачы і выбарам новага складу прафсаюзнага камітэта.

Дзейнасць першаснай прафсаюзнай арганізацыі НЦПІ ажыццяўляецца практычна з моманту заснавання Цэнтра. Паміж наймальнікам і работнікамі НЦПІ заключаны Калектыўны дагавор, нормы якога безумоўна захоўваюцца.

Старшыня першаснай арганізацыі Рэуцкая Таццяна Васільеўна зачытала справаздачу перад працоўным калектывам аб выніках праведзенай пяцігадовай работы, а таксама аб выкананні наймальнікам умоў Калектыўнага дагавора.

У сходзе ўзяў удзел Філімонаў Уладзімір Мікалаевіч – старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

У сваім выступленні Філімонаў У.М. падкрэсліў важнасць ролі прафсаюзаў у грамадстве, праінфармаваў аб структуры і колькасці прафсаюзных арганізацый, перспектыўных кірунках дзейнасці і Мінскай арганізацыі прафсаюза, і ўсяго прафсаюзнага руху Беларусі ў цэлым.

Сотрудники НЦПИ

Вышэйшымі грамадскімі арганізацыямі адзначана плённая дзейнасць наймальніка і прафсаюза НЦПІ, якая спрыяе дасягненню агульнай мэты – рэалізацыі права на працу, дасягненню годнага ўзроўню жыцця супрацоўнікаў.

За ўмацаванне і развіццё сацыяльнага партнёрства, актыўную работу па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных і законных інтарэсаў членаў прафсаюза дырэктар НЦПІ Каваленка Я.І. узнагароджаны Граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, а старшыня прафкама Цэнтра Рэуцкая Т.В. – Граматай Мінскага абласнога камітэта прафсаюза.

На сходзе абраны новы склад прафсаюзнага камітэта, куды ўвайшлі прадстаўнікі структурных падраздзяленняў НЦПІ.

Фота – НЦПI

21 Августа 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх