• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшло навучанне кіраўнікоў юрыдычных службаў мясцовых органаў улады

У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшло навучанне кіраўнікоў юрыдычных службаў мясцовых органаў улады

Прайшлі павышэнне кваліфікацыі кіраўнікі юрыдычных службаў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, гарвыканкамаў, райвыканкамаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах па вучэбнай праграме «Удасканаленне дзейнасці юрыдычных службаў дзяржаўных органаў і арганізацый ва ўмовах цыфравізацыі», упершыню ўведзенай у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У рэалізацыі гэтай праграмы актыўны ўдзел прыняў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі якога асвятлілі шырокае кола актуальных пытанняў аб працэсах цыфравізацыі дзяржаўнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь. Слухачам былі прадстаўлены рэалізуемыя дзяржавай меры па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій у нарматворчую дзейнасць, прававым рэгуляванні і парадку арганізацыі і правядзенні юрыдычнай экспертызы праектаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, выкарыстанні аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы фарміравання дзяржаўнага нарматыўнага-прававога рэсурсу, грамадскаму абмеркаванню праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама іншых аспектах інфарматызацыі юрыдычнай дзейнасці.

Академия управления при Президенте Республики Беларусь

Ва ўмовах імклівай лічбавай трансфармацыі павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў юрыдычных службаў дзяржаўных органаў і арганізацый набывае асаблівую важнасць у мэтах эфектыўнага дзяржаўнага кіравання і рэалізацыі правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Обучение в Академии управления при Президенте Республики Беларусь

У гэтай сувязі ўкараненне ў адукацыйны працэс Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь распрацаванай пры ўдзеле Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі вучэбнай праграмы павышэння кваліфікацыі «Удасканаленне дзейнасці юрыдычных службаў дзяржаўных органаў і арганізацый ва ўмовах цыфравізацыі» з'яўляецца надзённым і запатрабаваным крокам.

31 Января 2020 Г.
Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх