• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Пытанні разгляду эканамічных спрэчак у судах абмеркавалі ў НЦПІ на чарговым семінары

Пытанні разгляду эканамічных спрэчак у судах абмеркавалі ў НЦПІ на чарговым семінары

29 сакавіка на YouTube-канале НЦПІ адбылася трансляцыя семінара «Разгляд эканамічнымі судамі спрэчак, звязаных з заключэннем, зменай і скасаваннем дагавораў».

Спікерамі выступілі суддзі судовай калегіі па эканамічных справах Вярхоўнага Суда Вольга Сінкевіч і Віктар Курыла.

Яны распавялі пра сфармаваныя эканамічнымі судамі падыходах па:

  • прымяненні норм матэрыяльнага права, якія рэгулююць агульныя пытанні заключэння, змянення, скасавання, у тым ліку адмовы ад дагавора;
  • ацэнцы абставінаў, якія сведчаць аб заключэнні дагавора, а таксама якія пацвярджаюць наяўнасць падстаў для змены, скасавання, у тым ліку адмовы ад дагавора;
  • працэсуальных пытаннях, якія ўзнікаюць пры разглядзе спрэчак названых катэгорый.

У ходзе семінара дадзены адказы на пытанні, якія паступілі.

Даведачна

НЦПІ сумесна з Вярхоўным Судом праведзены шэраг анлайн-семінараў, прысвечаных актуальным пытанням судовай практыкі ў эканамічнай сферы. Прагледзець іх можна на YouTube-канале НЦПІ.

29 Марта 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх