• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць – крок у будучыню!

Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць – крок у будучыню!

З 4 па 30 кастрычніка 2019 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 г. № 384 пройдзе перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Улічваючы значнасць запланаванага мерапрыемства, перад супрацоўнікамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь выступіла намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Васілеўская Жанна Мікалаеўна.

Падчас выступлення былі раскрыты мэты і задачы перапісу насельніцтва, яго важнасць для атрымання надзённай інфармацыі аб насельніцтве Рэспублікі Беларусь, неабходнай для распрацоўкі параметраў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, бягучых разлікаў і прагназавання колькасці і складу насельніцтва, вывучэння размяшчэння і выкарыстання працоўных рэсурсаў, а таксама для навуковых даследаванняў.

Работнікі Цэнтра азнаёміліся з асаблівасцямі кампаніі, што мае адбыцца, даведаліся аб новых інфармацыйных тэхналогіях, накіраваных на эфектыўнасць яе правядзення.

Напрыканцы Жанна Мікалаеўна адказала на шматлікія пытанні супрацоўнікаў.

16 Сентября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх