• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ правёў семінар для дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

НЦПІ правёў семінар для дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

15 студзеня 2020 г. у Авальнай зале Дома Урада адбыўся семінар для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па азнаямленні з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН» і іншымі дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, у якім прынялі ўдзел работнікі НЦПІ.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік дырэктара НЦПІ Бякета Вячаслаў Мечыслававіч, ён абазначыў актуальныя кірункі развіцця дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў з выкарыстаннем перадавых тэхналогій у сферы прававой інфарматызацыі.

Бекета В.М.

Намеснік начальніка ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ Сазончык Вольга Уладзіміраўна выступіла з дакладам на тэму «Тэхналогія фарміравання і вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, афіцыйнае апублікаванне прававых актаў на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь».

Сазончик О.В.

Начальнік аддзела распаўсюджвання і работы з карыстальнікамі ўпраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Пенязь Валянцін Канстанцінавіч азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з інфармацыйна-пошукавымі сістэмамі «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», прывёў прыклады магчымага эфектыўнага выкарыстання названых рэсурсаў у дзейнасці дэпутацкага корпуса.

Пенязь В.К.

У рамках мерапрыемства яго ўдзельнікі абмяняліся меркаваннямі і адказалі на актуальныя пытанні.

16 Января 2020 Г.
Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх