• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ праведзены круглы стол «Публічныя цэнтры прававой інфармацыі ў сучаснай сацыякультурнай прасторы Магілёўшчыны»

НЦПІ праведзены круглы стол «Публічныя цэнтры прававой інфармацыі ў сучаснай сацыякультурнай прасторы Магілёўшчыны»

2 жніўня 2019 г. на базе Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна адбыўся круглы стол «Публічныя цэнтры прававой інфармацыі ў сучаснай сацыякультурнай прасторы Магілёўшчыны». Гэта рэгіянальнае мерапрыемства арганізавана напярэдадні святкавання 20-годдзя беларускіх ПЦПІ, якое адбудзецца ў 2020 годзе ў маштабах усёй краіны.

Мадэратар круглага стала – дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці Наталля Станкевіч – прадставіла ўдзельнікаў мерапрыемства і адзначыла ролю суарганізатараў ў яго падрыхтоўцы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей звярнуўся намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета. Ён адзначыў перадавыя пазіцыі Магілёўскай вобласці па колькасці ПЦПІ, важнасць іх работы ў фарміраванні інфармацыйна-прававой культуры грамадзян, а таксама прафесіяналізм, адказнасць, яркія ідэі і нестандартны падыход у працы кіраўнікоў і спецыялістаў публічных бібліятэк.

З дакладам «Місія ПЦПІ выканальная!» выступіла намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння прававой інфарматызацыі НЦПІ Ірына Чупракова. Ёю былі падведзены вынікі дзейнасці беларускіх ПЦПІ за 20 гадоў, пазначаны асноўныя дасягненні гэтага руху на фоне іншых краін, а таксама ключавыя прыярытэты далейшага развіцця цэнтраў прававой інфармацыі.

Круглый стол

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі бібліятэчнай прафесіі, якія арганізуюць работу ПЦПІ ў рамках цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк горада Магілёва, а таксама вобласці ў цэлым. Яны падзяліліся вынікамі сваёй работы і асноўнымі дасягненнямі па наладжванні дзелавога партнёрства з мясцовымі ўладамі, грамадскімі арганізацыямі і інш.

У выступленнях натарыуса Магілёўскай абласной натарыяльнай палаты і прадстаўніка Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў былі прадстаўлены напрамкі супрацоўніцтва практыкуючых юрыстаў і бібліятэк у рамках аказання бясплатнай юрыдычнай дапамогі насельніцтву на базе ПЦПІ.

Пасля выступленняў усіх удзельнікаў, дыскусіі і падвядзення вынікаў круглага стала адбылося ўручэнне дыпломаў і памятных прызоў асобным прадстаўнікам ПЦПІ рэгіёну за прафесіяналізм і паказальныя дасягненні ў працы.

5 Августа 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх