• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дэлегацыя НЦПІ прыняла ўдзел у семінары пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі

Дэлегацыя НЦПІ прыняла ўдзел у семінары пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі

Удзел у пастаянна дзеючым семінары пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на тэму: «20-годдзе будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Роля рэгіянальных СМІ ў фарміраванні агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы» прынялі намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мікалай Радзівановіч і начальнік упраўлення інтэрнэт-рэсурсаў Андрэй Гвардзіян.

Мерапрыемства адбылося 30–31 мая 2019 года ў Растове-на-Доне. У ім паўдзельнічалі прадстаўнікі Парламенцкага Сходу Саюзнай дзяржавы, Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, грамадскіх аб’яднанняў Беларусі і Расіі, абласных выканаўчых камітэтаў Рэспублікі Беларусь, беларускіх і расійскіх ВНУ, кіраўнікі і журналісты сродкаў масавай інфармацыі і г.д.

Постоянно действующий семинар при Парламентском Собрании Союза Беларуси и России по вопросам строительства Союзного государства на тему «20-летие строительства Союзного государства. Роль региональных СМИ в формировании общего информационного пространства Союзного государства»

Намеснік дырэктара НЦПІ Мікалай Радзівановіч выступіў з дакладам па тэме: «Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь як электронны сродак масавай інфармацыі прававой тэматыкі», начальнік упраўлення інтэрнэт-рэсурсаў Андрэй Гвардзіян прадставіў даклад «Анлайн-СМІ як інструмент прававога выхавання дзяцей і падлеткаў».

Дэлегацыя НЦПІ прыняла ўдзел у абмеркаванні з удзельнікамі семінара пытанняў фарміравання агульнай інфармацыйна-прававой прасторы Саюзнай дзяржавы, паведаміла пра досвед Рэспублікі Беларусь па стварэнні і развіццю дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, фарміраванні, выкарыстанні і развіццю дзяржаўных інфармацыйна-прававых СМІ.

Постоянно действующий семинар при Парламентском Собрании Союза Беларуси и России по вопросам строительства Союзного государства на тему «20-летие строительства Союзного государства. Роль региональных СМИ в формировании общего информационного пространства Союзного государства»

Па выніках семінара будзе выдадзены зборнік дакладаў яго ўдзельнікаў. 

3 Июня 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх