• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў і НЦПІ намецілі новыя кірункі супрацоўніцтва

16 верасня 2019 г. адбылося пасяджэнне савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА). У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) Вячаслаў Бякета.

Вячаслаў Бякета акрэсліў асноўныя кірункі ўзаемадзеяння паміж НЦПІ і БРКА, сярод якіх сумесны праект па забеспячэнні доступу маладых адвакатаў да афіцыйнай прававой інфармацыі ў складзе прававой сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE», стварэнне і функцыянаванне цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі на базе юрыдычных кансультацый, размяшчэнне ў прававых сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» матэрыялаў адвакацкай практыкі.

«НЦПІ і Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў звязвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва. Мне вельмі прыемна адзначыць, што мы не толькі партнёры, але і добрыя сябры», – падкрэсліў Вячаслаў Бякета.

Кірункі ўзаемадзеяння паміж НЦПІ і БРКА пастаянна развіваюцца, увасабляюцца новыя ідэі і праекты.

З мэтай супрацоўніцтва Старшыня БРКА падтрымаў ініцыятыву НЦПІ аб правядзенні тэматычных заняткаў па пытаннях выкарыстання дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў для адвакатаў. Арганізацыя такіх мерапрыемстваў плануецца як на базе Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ, так і на рэгіянальным узроўні.

18 Сентября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх