• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

290 тысяч прававых дакументаў анлайн. Шмат гэта або мала?

290 тысяч прававых дакументаў анлайн. Шмат гэта або мала?

Напэўна, аб гэтым трэба пытацца ў вас, паважаныя карыстальнікі.

Ствараючы ў 2006 годзе ЭТАЛОН-ONLINE, мы ў першую чаргу планавалі сабраць усё заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адной прававой інтэрнэт-сістэме, каб актуальная прававая інфармацыя была даступнай у любы час і ў любым месцы. Пачаўшы работу непасрэдна над функцыяналам і кантэнтам гэтага рэсурсу, мы ўсвядомілі, што гэтага мала.

Апрача сістэматызаванага заканадаўства, патрэбны зручны і хуткі пошук, зразумелы і эрганамічны інтэрфейс, эфектыўныя інструменты работы з дакументамі і іх спісамі, а таксама шмат іншых важных, патрэбных і карысных функцый па рабоце з прававой інфармацыяй. Мы вывучылі замежны вопыт фарміравання інфармацыйна-пошукавых сістэм і апошнія дасягненні навукі і практыкі ў сферы распаўсюджвання прававой інфармацыі. Сістэма пошуку ў ЭТАЛОН-ONLINE – гэта вынік комплекснай навукова-даследчай работы ў галіне юрыдычнай лінгвістыкі і інфармацыйных тэхналогій. Яна дазваляе ў вялізным масіве інфармацыі – а 290 тысяч дакументаў – гэта аб’ектыўна шмат! – хутка і лёгка знайсці патрэбныя прававыя акты і аналітычныя матэрыялы, атрымаць дакладны і вычарпальны адказ на сваё пытанне.

Асаблівую ўвагу мы ўдзялілі Вашым патрэбам, дарагія карыстальнікі! Менавіта дзякуючы вашым водгукам і прапановам у ЭТАЛОН-ONLINE, апрача прававых актаў, з’явіліся матэрыялы правапрымяняльнай і судовай практыкі, формы дакументаў, у тым ліку з разлікамі, каментарыі экспертаў і шырокі спектр даведачнай інфармацыі. Рэалізаваны прагрэсіўны функцыянал: цытаванне і вытрымка, пастаноўка дакументаў на кантроль, неафіцыйны пераклад тэкстаў прававых актаў, асабісты кабінет і інш. Створаны тэматычныя падборкі па актуальных пытаннях і сумесныя праекты з прафесійнымі выданнямі, каб юрыст, прадпрымальнік, бухгалтар, кадравік, спартсмен і студэнт знайшлі той масіў дакументаў, які неабходны менавіта ім.

Работа над ЭТАЛОН-ONLINE вядзецца кожны дзень: уводзяцца новыя дакументы, рэалізуюцца новыя магчымасці, сістэма становіцца больш зручнай і функцыянальнай. І самая галоўная наша перавага: дакументы ў ЭТАЛОН-ONLINE з’яўляюцца хутчэй, чым у любых іншых сістэмах па заканадаўстве! Гэта правераная, дакладная інфармацыя, якой можна давяраць на 100 %. Усім 290 тысячам дакументаў.

Паважаныя карыстальнікі, дзякуй, што вы з намі. Мы цэнім кожнага з вас. Мы заўсёды ўдзячныя за канструктыўныя прапановы па ўдасканаленні інфармацыйнага напаўнення і функцыянальных магчымасцей ЭТАЛОН-ONLINE.

Накіроўвайце вашы водгукі, заўвагі і прапановы на sales@ncpi.gov.by, па Skype: EtalonNCPI або проста тэлефануйце +375 17 279 99 99 (у рабочыя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00).

Ваш ЭТАЛОН-ONLINE.

18 Марта 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх