• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Распаўсюджвальнікам прававой інфармацыі

Парадак і ўмовы распаўсюджвання (прадастаўлення) прававой інфармацыі

Пытанні распаўсюджвання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь рэгулююцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712  «Аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

Гэтым Указам пастаноўлена, што арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, у тым ліку тыя, хто ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць, уладальнікі інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, маюць права ажыццяўляць дзейнасць па распаўсюджванні (прадастаўленні) прававой інфармацыі пры ўмове заключэння з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (далей – НЦПІ) дагавора прадастаўлення прававой інфармацыі для яе далейшага распаўсюджвання (прадастаўлення) (далей – дагавор).

Пад распаўсюджваннем прававой інфармацыі маецца на ўвазе дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, накіраваная на азнаямленне шырокага кола карыстальнікаў з прававой інфармацыяй у друкаванай форме, форме электронных выданняў і (або) электроннай форме.

Дзейнасць па распаўсюджванні (прадастаўленні) прававой інфармацыі ўключае падрыхтоўку да выпуску адпаведных друкаваных і электронных выданняў і (або) фарміраванне баз і банкаў даных, іншых інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, а таксама продаж (прадастаўленне) матэрыяльных носьбітаў, што ўтрымліваюць прававую інфармацыю.

Пры гэтым распаўсюджванне (прадастаўленне) прававых актаў павінна ажыццяўляцца шляхам дакладнага ўзнаўлення тэксту прававога акта з указаннем яго абавязковых рэквізітаў (від акта, яго назва, дата прыняцця (выдання), рэгістрацыйны нумар, пасада, ініцыялы і прозвішча службовай асобы, якая падпісала прававы акт), а таксама крыніцы афіцыйнага апублікавання прававога акта. Прававы акт, які распаўсюджаны (прадастаўлены) з няпоўным тэкстам, а таксама з няпоўным указаннем або ўвогуле без указання абавязковых рэквізітаў і (або) крыніцы афіцыйнага апублікавання, павінен утрымліваць пазнаку «(Вытрымка)».

Прававая інфармацыя распаўсюджваецца (прадастаўляецца):

  • у друкаванай форме – у выглядзе перыядычных і неперыядычных друкаваных выданняў;
  • у форме электронных выданняў;
  • у электроннай форме – у выглядзе баз і банкаў даных, іншых інфармацыйна-прававых рэсурсаў, у тым ліку размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Распаўсюджванне (прадастаўленне) прававой інфармацыі ў электроннай форме арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі як на платнай, так і на бязвыплатнай аснове ў колькасці не больш за дваццаць прававых актаў ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных для распаўсюджвання прававой інфармацыі ў друкаванай форме і форме электронных выданняў.

Такім чынам, калі арганізацыя або індывідуальны прадпрымальнік мае намер распаўсюджваць (прадастаўляць) прававую інфармацыю ў друкаванай форме або ў форме электронных выданняў, а таксама ў электроннай форме на платнай і (або) бязвыплатнай аснове ў колькасці не больш як дваццаць прававых актаў, яму варта звярнуцца ў рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі (філіялы НЦПІ) для заключэння адпаведнага дагавора. У выпадку распаўсюджвання прававой інфармацыі ў электроннай форме (у выглядзе асобных дакументаў, баз і банкаў даных, іншых інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт) дагавор неабходна заключаць з НЦПІ.

На падставе заключанага дагавора НЦПІ перадае для далейшага распаўсюджвання (прадастаўлення) прававой інфармацыі:

  • арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія распаўсюджваюць (прадастаўляюць) прававую інфармацыю ў друкаванай форме, у форме электронных выданняў, – электронныя копіі эталоннага банка даных прававой інфармацыі з інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» і іх абнаўленне;
  • арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія распаўсюджваюць (прадастаўляюць) прававую інфармацыю ў электроннай форме, – інфармацыйныя і тэхналагічныя складнікі эталоннага банка даных прававой інфармацыі.

Праекты дагавораў, якія прадугледжваюць прадастаўленне правоў на выкарыстанне інфармацыйных і тэхналагічных складнікаў эталоннага банка даных прававой інфармацыі за межамі Рэспублікі Беларусь, узгадняюцца з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У пункце 19 Палажэння аб дзейнасці па распаўсюджванні (прадастаўленні) прававой інфармацыі, зацверджанага згаданым Указам, прадугледжана, што заключэнне дагавора не патрабуецца ў адносінах да:

  • прававой інфармацыі, якая датычыцца дзейнасці дзяржаўных органаў, што падначаленыя ці ўваходзяць у склад (сістэму) гэтых дзяржаўных органаў арганізацый, і якая размяшчаецца на афіцыйных сайтах гэтых дзяржаўных органаў (арганізацый) або якая датычыцца дзейнасці іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Такая прававая інфармацыя можа ўтрымліваць не больш як пяць прававых актаў і падаецца на сайтах такіх арганізацый (індывідуальных прадпрымальнікаў);
  • прававых актаў з няпоўным выкладам тэксту (не болей за дваццаць адсоткаў тэксту адпаведнага прававога акта) у складзе аўтарскіх твораў, уключаных у навуковыя, навукова-папулярныя, вытворча-практычныя, навучальныя, даведачныя, інфармацыйныя друкаваныя і электронныя выданні;
  • іншых выпадкаў.

Дзейнасць па распаўсюджванні (прадастаўленні) прававой інфармацыі (тэкстаў прававых актаў Рэспублікі Беларусь у поўным ці няпоўным выкладзе), якая ажыццяўляецца без заключэння дагавора, з’яўляецца незаконнай і прадугледжвае адказнасць адпаведна заканадаўчым актам.

Пытанні распаўсюджвання (прадастаўлення) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, акрамя Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «Аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь», рэгулююцца таксама:

Больш падрабязную інфармацыю аб парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі можна атрымаць у НЦПІ і яго філіялах – рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі.

З кантактнай інфармацыяй аб распаўсюджвальніках прававой інфармацыі можна азнаёміцца, перайшоўшы па наступных спасылках:

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх