• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Банк даных праектаў законаў Рэспублікі Беларусь

Банк даных праектаў законаў быў створаны на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 1998 г. № 376 «Аб стварэнні кампутарнага банка дадзеных праектаў законаў Рэспублікі Беларусь». 

У цяперашні час фарміраванне і вядзенне банка дадзеных ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 105 «О банке данных проектов законов Республики Беларусь».

Банк даных праектаў законаў Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой арганізацыйна-тэхнічную сістэму, якая ўключае інфармацыю аб праектах законаў Рэспублікі Беларусь (законах Рэспублікі Беларусь) і сістэматызаваную сукупнасць звестак аб іх. 

Інтэрнэт-версія банка дадзеных праектаў законаў Рэспублікі Беларусь забяспечвае доступ да тэкстаў праектаў законаў, унесеных суб'ектамі права заканадаўчай ініцыятывы ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, да інфармацыі аб праходжанні імі адпаведных стадый заканатворчага працэсу, а таксама да інфармацыі аб ажыццяўленні абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў Рэспублікі Беларусь. 

Прыняць удзел у абмеркаванні праектаў законаў грамадзяне могуць, выказаўшы сваё меркаванне шляхам накіравання адпаведных прапаноў па электроннай пошце на адрас (center@pmrb.gov.by) Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь або іншага дзяржаўнага органа, які распрацаваў праект закона. 

Электронныя, паштовыя адрасы, тэлефонныя нумары і іншая даведачная інфармацыя аб дзяржаўных органах ўтрымліваюцца ў «Справочнике организаций» Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь.



Падзяліцца ў сац. сетках

Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх