• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber
Шаршун Віктар Аляксандравіч

Шаршун Віктар Аляксандравіч

Намеснік дырэктара

Нарадзіўся 15 ліпеня 1970 года.

Пасля заканчэння Ваеннага інжынерна-касмічнага Чырванасцяжнага інстытута імя А. Ф. Мажайскага з 1992 па 1997 гады праходзіў вайсковую службу на інжынерных пасадах у Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1997 года праходзіў вайсковую службу на розных пасадах юрыдычнай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, са студзеня 2007 г. па студзень 2010 г. – намеснік начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

З 1 лютага 2010 г. прызначаны на пасаду намесніка дырэктара НЦПІ.

Кандыдат юрыдычных навук.

Забяспечвае рэалізацыю ўскладзеных на НЦПІ задач і функцый па фарміраванні і рэалізацыі навукова-практычнай дзейнасці ў галіне прававой інфарматызацыі, па забеспячэнні функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь у галіне збору, уліку, апрацоўкі, захавання, сістэматызацыі, актуалізацыі прававой інфармацыі, а таксама афіцыйнага апублікавання прававых актаў, выпрацоўку прапаноў па развіцці ўказаных напрамкаў.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

  • упраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі;
  • упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ;
  • упраўлення прававой інфарматызацыі.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх