• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ наведала дэлегацыя выкладчыкаў з Узбекістана

НЦПІ наведала дэлегацыя выкладчыкаў з Узбекістана

19 лютага 2019 г. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі наведалі спецыялісты (выкладчыкі) Ташкенцкага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій імя Муххамада ал-Харазмі, якія праходзяць стажыроўку на базе Інстытута інфармацыйных тэхналогій БДУІР.

З уступным словам да прысутных звярнуўся намеснік дырэктара Цэнтра Вячаслаў Бякета, ён абазначыў асноўныя напрамкі дзейнасці НЦПІ, дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, якія фарміруюцца ва ўстанове, і партнёрскія адносіны з замежнымі суб'ектамі.

Спецыяліст упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Ганна Новік прадэманстравала перавагі працы з інфармацыйна-пошукавымі сістэмамі «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Национальный центр правовой информации посетили преподаватели Ташкентского университета информационных технологий имени Муххамада ал-Хоразмий

З пытаннямі вядзення Цэнтрам інтэрнэт-рэсурсаў – Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублiкi Беларусь, Прававога форума Беларусі, Дзіцячага прававога сайта – азнаёміў начальнік упраўлення інтэрнэт-рэсурсаў Андрэй Гвардзіян.

Замежныя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі кампетэнтныя адказы на пытанні ў сферы прававой інфармацыі і інфарматызацыі, а таксама інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца НЦПІ пры ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.

Праведзеная начальнікамі ўпраўленняў эталоннага банка даных прававой інфармацыі Таццянай Рэуцкай і рэдакцыйна-выдавецкіх работ Наталляй Судзілоўскай экскурсія па тэхналагічных структурных падраздзяленнях раскрыла практычныя аспекты фарміравання эталоннага банка даных прававой інфармацыі і працэс падрыхтоўкі тэкстаў прававых актаў да афіцыйнага апублікавання.

19 Февраля 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх