19 снежня 2018 г. Мiнiстэрства юстыцыі і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (далей – НЦПІ) правялі для спецыялістаў юрыдычных службаў нарматворчых органаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама супрацоўнікаў, адказных за падрыхтоўку праектаў нарматыўных прававых актаў, сумесны рэспубліканскі семінар «Актуальныя пытанні ведамаснай нарматворчасці».
У рамках правядзення семінара першым намеснікам Міністра юстыцыі Задзіранам С.У. і першым намеснікам дырэктара НЦПІ Скобялка Д.К. была звернута ўвага на актуальныя пытанні нарматворчасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Праблемы, якія ўзнікаюць пры правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных нарматыўных прававых актаў, асвятліла начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Філіпава Н.М., аб навацыях Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 года «Аб нарматыўных прававых актах» і пытаннях яго практычнай рэалізацыі расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў – начальнік упраўлення кантролю і абавязковай юрыдычнай экспертызы Міністэрства юстыцыі Серадзюк Г.Я.
Начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў НЦПІ Буміна М.Г. акцэнтавала ўвагу на асаблівасцях правядзення экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Асноўныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да якасці прававых актаў, агучыла начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ НЦПІ Судзілоўская Н.В.
Пытанні падключэння аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь (АІС НРПА), да сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту пры перадачы дадзеных з ведамасных сістэм электроннага дакументабароту для мэт правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы, уключэння прававых актаў у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь і далейшага іх афіцыйнага апублікавання разгледзела начальнік аддзела збору, рэгістрацыі і ўліку інфармацыі ўпраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі НЦПІ Стрэльчык І.У.
Аб Прававым форуме Беларусі як афіцыйнай пляцоўцы для абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў расказаў начальнік упраўлення інтэрнэт-рэсурсаў НЦПІ Гвардзіян А.Р.
Па выніках выступлення ўдзельнікамі семінара былі абмеркаваны шматлікія практычныя пытанні нарматворчасці.
Усе матэрыялы семінара (прэзентацыі, метадычныя рэкамендацыі) даступныя для выкарыстання ў працы нарматворчых органаў у АІС НРПА і на Нацыянальным прававым Iнтэрнэт-партале (Прававая інфармацыя – Нарматворчая дзейнасць – Карысная інфармацыя).