19 верасня 2019 года Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці прыняў удзел у XVIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Аксіялогія ў фінансавым праве дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» на базе юрыдычнага факультэта "Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы".
Спецыялістамі цэнтра была арганізавана экспазіцыя для ўдзельнікаў і наведвальнікаў канферэнцыі, дзе можна было азнаёміцца з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, якія фарміруюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама набыць друкаваную прадукцыю па прававой тэматыцы.