21 лістапада 2019 года для вучняў 3-га класа ДУА "Гімназія №9 г. Гродна" адбылася прэзентацыя Дзіцячага прававога сайта на базе бібліятэкі-філіяла №10 " Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Гродна».
Рабяты падрабязна азнаёміліся з магчымасцямі сайта mir.pravo.by, персанажамі гульнявой часткі і часткамі інфармацыйнага блока сайта. А так жа, разам са спецыялістам рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Гарадзенскай вобласці Нікалаевай Анастасiяй, даведаліся, як правільна карыстацца "юрыдычнай азбукай", незвычайныя законы іншых краін, як не патрапіць у складаную сітуацыю і што рабіць, калі пазбегнуць небяспечнай сітуацыі не ўдалося, і іншую карысную інфармацыю.
Юным удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны фірмовыя падарункі ад імя Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.