У мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання ў прафесійнай дзейнасці натарыусаў інфармацыйна-пошукавай сістэмы "ЭТАЛОН", а таксама ў мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 года № 712 «Аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь» 27 верасня 2019 года адбыўся навучальны семінар для натарыусаў Гродзенскай вобласці.
Спецыяліст Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці Нікалаева Анастасія ў ходзе семінара пазнаёміла слухачоў з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, якія фарміруюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Падрабязна былі разгледжаны перавагі працы ў інфармацыйна-пошукавых сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».
Па заканчэнні семінара усім удзельнікам былі ўручаны імянныя сертыфікаты.