У часопісе публікуюцца матэрыялы вядучых навукоўцаў, экспертаў, практыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, якія асвятляюць актуальныя пытанні тэорыі і практыкі юрыдычнай дзейнасці.
Часопіс уключаны ВАК у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па юрыдычных навуках.
Журнал стаў лаўрэатам XIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара» за 2017 год.
Пасля выхаду нумара навуковыя матэрыялы часопіса ўключаюцца ў навукаметрычную базу даных
Расійскі індэкс навуковага цытавання» (РІНЦ), якая мае болей за 1,7 мільёна зарэгістраваных карыстальнікаў з краін блізкага і далёкага замежжа. Індэксаванне артыкулаў дазваляе павысіць рэйтынг навуковага цытавання аўтараў і іх матэрыялаў.
Перыядычнасць выхаду выдання – 6 разоў на год.
У кожным нумары публікуецца каля 20 артыкулаў.
Аб’ём часопіса – каля 110 старонак.
Афіцыйны сайт часопіса – journal.pravo.by.
Рэдакцыяй часопica распрацаваны і размешчаны на сайце часопіса патрабаванні да аўтарскіх матэрыялаў і шаблон афармлення артыкула.
Прадугледжаны 2 спосабы аддаленай падачы матэрыялу ў рэдакцыю: пры дапамозе анлайн-формы і электроннай пошты: journal@ncpi.gov.by.
Рэдакцыя: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 606
Кантактны тэлефон: 8 (017) 279-99-48
Мабільныя тэлефоны: (+375 33) 323-02-40 , (+375 44) 536-57-40
E-mail: journal@ncpi.gov.by