Эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (ЭБДПІ) – асноўны дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца, вядзецца НЦПІ і ўяўляе сабой сукупнасць банкаў даных «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы». ЭБДПІ распаўсюджваецца ў выглядзе электроннай копіі з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН» (ІПС «ЭТАЛОН»).
У складзе ІПС «ЭТАЛОН» распаўсюджваюцца банкі даных:
Каб зэканоміць Ваш час і зрабіць працу ў ІПС «ЭТАЛОН» зручнай і прыемнай для Вас, спецыялісты НЦПІ сфарміравалі і ўключылі ў склад ІПС «ЭТАЛОН» тэматычныя падборкі дакументаў па найбольш актуальных пытаннях – віртуальныя тэматычныя банкі даных:
Усе тэксты прававых актаў, змешчаныя ў банках даных у складзе ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным стане з магчымасцю прагляду гісторыі ўсіх унесеных змяненняў і (або) дапаўненняў.
Кожны тэкст нарматыўнага прававога акта ўтрымлівае картку з дадатковай інфармацыяй: абавязковыя рэквізіты прававога акта, крыніца афіцыйнага апублікавання, дата ўваходжання ў сілу, акты, прынятыя ў развіццё і г.д.
Інфармацыйнае напаўненне банкаў даных адбываецца па меры паступлення ў НЦПІ прававых актаў адпаведнай тэматыкі.
Актуальная інфармацыя аб апошніх навінах заканадаўства размешчана ў штотыднёвым Экспрэс-бюлетэні заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Даведнік органаў дзяржаўнай улады і кіравання, раздзелы «Прававыя інтэрнэт-рэсурсы», «Даведачная інфармацыя» (формы падатковай справаздачнасці, памер мінімальнай заработнай платы і базавай велічыні, стаўка рэфінансавання і г.д.) і іншыя дапамогуць знайсці неабходныя для работы звесткі, не выходзячы з ІПС «ЭТАЛОН». Акрамя таго, Вам даступныя прэйскуранты і бланкі заявак на ўвесь асартымент прадукцыі і паслуг НЦПІ, а таксама інфармацыя аб нашых навінках.