Паважаныя партнеры, калегі! Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Раством і Новым годам!
Няхай надыходзячы год захавае і прымножыць найлепшае ў вашым жыцці, спраўдзіць усе спадзяванні, прынясе дастатак і дабрабыт, паселіць спакой у сэрцы.
Зычым вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, святочнага настрою і ўсяго самага найлепшага!
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь уваходзіць у новы год з новым карпаратыўным сайтам.
Мы укаранілі для вас самыя сучасныя тэхналогіі і ажыццявілі інавацыйныя падыходы да падачы інфармацыі.
Наш рэсурс зрабіўся больш прыгожым і стыльным, адаптаваным пад розныя мабільныя і стацыянарныя прылады.
Мы прыклалі максімум намаганняў, каб зрабіць больш зручнай і простай падачу электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
З улікам меркавання грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» распрацавалі версію для людзей са слабым зрокам.
Ад гэтага часу кантэнт сайта будзе дублявацца на беларускай і англійскай мовах.
Мы ўдасканалілі магчымасць аформіць заяўку на прадукцыю і паслугі НЦПІ.
Заходзьце да нас часцей, заставайцеся надоўга – будзем разам у новым годзе і ўсіх наступных!