• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

З Днём юрыста!

З Днём юрыста!

Паважаныя калегі!

Штогод у першую нядзелю снежня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць Дзень юрыста.

Людзі юрыдычных прафесій увасабляюць у жыццё ідэі справядлівасці і ўрачыстасці права, выступаюць гарантамі выканання законаў, служаць абароне інтарэсаў беларускай дзяржавы і свабод грамадзян.

Юрысты Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі – каманда сапраўдных прафесіяналаў, якія заўсёды трымаюць курс на высокія вынікі і валодаюць неабходнымі ведамі, вопытам і якасцямі, якія дазваляюць дапамагаць павышэнню ўзроўню прававой свядомасці і культуры нашых грамадзян.

У дзень прафесійнага свята ад усёй душы жадаю Вам моцнага здароўя, пазітыўнага настрою, дабрабыту ў сем'ях, прафесійных перамог у нашай нялёгкай, але ў такой ступені важнай і патрэбнай рабоце!

З павагай,
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
А.Ф.Матэльскі

Напярэдадні Дня юрыста–2020 дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі даў інтэрв'ю праграме «Наше утро» тэлеканала АНТ, у якім расказаў аб праве, юрыдычнай прафесіі, прававой культуры, дзейнасці НЦПІ і праектах па прававой асвеце грамадзян.


4 декабря 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх