• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Высокі прафесіяналізм і адданасць справе – узнагароджаны лепшыя работнікі Цэнтра па выніках 2023 года

12 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі, у НЦПІ прайшоў урачысты сход калектыву, прысвечаны дзяржаўнаму святу і падвядзенню вынікаў працы арганізацыі за 2023 год. Падчас мерапрыемстваў адбылася цырымонія ўзнагароджання работнікаў, якія паказалі высокія вынікі.

Награждены лучшие работники Центра по итогам 2023 года

Выступаючы перад калектывам, дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі паведаміў, што задачы, пастаўленыя перад Цэнтрам у мінулым годзе, выкананы ў поўным аб'ёме, а работа арганізацыі была адзначана на ўзроўні Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Ён таксама павіншаваў калег з 30-годдзем Асноўнага Закона краіны – Днём Канстытуцыі.

«Наша Канстытуцыя – гэта жывы дакумент, які ўвесь час удасканальваецца і ідзе ў нагу з часам, адказваючы сучасным патрабаванням. На НЦПІ не раз ускладалася адказная місія па выкананні маштабных дзяржаўных задач, якія тычацца ў тым ліку ўдасканалення Асноўнага Закона, – акцэнтаваў увагу Андрэй Францавіч. – Цэнтр актыўна ўдзельнічае ў забеспячэнні рэалізацыі шэрагу яго палажэнняў. Гэта датычыцца афіцыйнага апублікавання прававых актаў на Нацыянальным прававым Партале, фарміравання сучасных лічбавых каналаў для работы з заканадаўствам і камунікацый у сферы права. Не менш важным у нашай працы з'яўляецца давядзенне прававой інфармацыі да грамадзян у друкаванай форме, паколькі традыцыйныя формы працы з правам захоўваюць сваю папулярнасць у нашым грамадстве», – сказаў кіраўнік арганізацыі.

Награждены лучшие работники Центра по итогам 2023 года

Падчас выступленняў дырэктар НЦПІ адзначыў працу структурных падраздзяленняў і іх асноўныя дасягненні.

«Кожны з работнікаў Цэнтра добрасумленна і адказна выконвае свае абавязкі, валодае высокім прафесіяналізмам і робіць значны ўнёсак у агульную справу. Для нашай арганізацыі 2023 год завяршыўся дастойна, і ў новым годзе мы гатовы да плённай работы на карысць краіны», – падкрэсліў дырэктар НЦПІ.

Вынікам мерапрыемства стала ўручэнне ўзнагарод і адкрыццё Дошкі гонару.

Награждены лучшие работники Центра по итогам 2023 года

За добрасумленную і эфектыўную работу, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад НЦПІ, дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці па выніках 2023 года на Дошку гонару НЦПІ занесены сем работнікаў.

Шэраг работнікаў, якія дасягнулі найбольш высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці, грамадскім і спартыўным жыцці, адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі.

Награждены лучшие работники Центра по итогам 2023 года

Награждены лучшие работники Центра по итогам 2023 года

Награждены лучшие работники Центра по итогам 2023 года

Награждены лучшие работники Центра по итогам 2023 года

Награждены лучшие работники Центра по итогам 2023 года

Награждены лучшие работники Центра по итогам 2023 года

Уручаючы заслужаныя ўзнагароды, Андрэй Матэльскі падзякаваў калегам за эфектыўную работу і пажадаў далейшых прафесійных поспехаў.

Віншуем найлепшых з лепшых!


13 марта 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх