• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Выхоўваем будучых юрыстаў разам

Выхоўваем будучых юрыстаў разам

Вызначэнне сваёй дзелавой будучыні – важны крок у жыцці кожнага чалавека, таму Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі дапамагае моладзі свядома вызначыцца з выбарам юрыдычнай прафесіі.

У першай дэкадзе снежня Цэнтр сумесна з Міністэрствам юстыцыі, Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палатай правёў шэраг прафарыентацыйных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня юрыста. Яны прайшлі ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі і ўстановах адукацыі па ўсёй рэспубліцы.

Цыкл мерапрыемстваў стартаваў 1 снежня ў Брэсцкім рэгіёне. На сустрэчу, арганізаваную ў ПЦПІ пры Баранавіцкай гарадской бібліятэцы імя В.Таўлая, былі запрошаны навучэнцы ліцэя № 1 г. Баранавічы. Супрацоўнік РЦПІ Брэсцкай вобласці Вольга Галавій пазнаёміла дзяцей з прававымі актамі, якія рэгулююць адукацыйны працэс, і нагадала аб карысных інфармацыйна-прававых рэсурсах. Пра сваю працоўную дзейнасць расказала адвакат юрыдычнай кансультацыі Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Аляксандра Жданюк.

Барановичи

7 снежня на базе ПЦПІ пры Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна праведзена мерапрыемства для вучняў сярэдняй школы № 8 г. Брэста імя Героя Беларусі У.М.Карвата. Дзецям прадэманстравалі прэзентацыю дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, карысных падчас падрыхтоўкі да паступлення. Адвакат юрыдычнай кансультацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Вольга Пунько расказала аб сваім выбары прафесіі, а натарыус Першай Брэсцкай натарыяльнай канторы Вольга Парэцкая пазнаёміла са спецыфікай сваёй работы, акцэнтаваўшы ўвагу на значнасці юрыдычнай прафесіі ў грамадстве.

Брест

8 снежня ў ПЦПІ пры бібліятэцы-філіяле № 7 «Юнацтва» Брэсцкай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна прайшла сустрэча з навучэнцамі сярэдняй школы № 28 г. Брэста. Разам з дзецьмі пытанні будучага паступлення на юрыдычныя спецыяльнасці абмеркавалі спецыяліст РЦПІ Вольга Галавій, адвакат юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна г. Брэста Вольга Леванчук і натарыус Брэсцкай гарадской натарыяльнай канторы Людміла Тарасава.

Рэпартаж «БугТВ Тэлерадыёкампаніі» аб мерапрыемстве глядзіце тут.

Брест 2

У Віцебскай вобласці мерапрыемства для навучэнцаў 9–10 класаў сярэдняй школы № 30 г. Віцебска адбылося 7 снежня на базе цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Віцебска.

На сустрэчу да школьнікаў прыйшлі адвакат, член абласной калегіі адвакатаў Вера Шлома, натарыус натарыяльнай канторы Кастрычніцкага раёна № 1 Інэса Гарнак, спецыяліст РЦПІ Віцебскай вобласці Юлія Дзірко; таксама прысутнічалі будучыя юрысты: студэнты ВДУ імя П.М.Машэрава – Анастасія Сінькевіч і МІПСА – Вікторыя Жураўкіна і Аліна Шыманская.

Витебск

Госці распавялі падлеткам аб сваім выбары, аб умовах паступлення ў ВНУ і навучанні ў іх. Школьнікі задавалі пытанні і цікавіліся літаральна ўсім: ад памеру стыпендыі і ўзнагароджання адваката да апошніх змяненняў у заканадаўстве.

Газета «Віцьбічы» асвяціла гэтае мерапрыемства ў сваёй стужцы навінаў, тэлерадыёкампанія «Віцебск» – у вячэрнім выпуску.

8 снежня эстафету прыняў Гомельскі рэгіён. РЦПІ Гомельскай вобласці арганізаваў сустрэчу старшакласнікаў сярэдняй школы № 19 г. Гомеля з адвакатамі Гомельскай абласной калегіі адвакатаў і натарыусамі Гомельскай абласной натарыяльнай палаты.

Спецыяліст РЦПІ Аляксандр Савенка расказаў школьнікам аб зручнасці інтэрнэт-рэсурсаў НЦПІ ў пошуку карыснай для паступлення і навучання інфармацыі, а таксама правёў прававую віктарыну. Адвакаты юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля Алеся Шабельнік і Святлана Несцяровіч, натарыусы Алена Харланава і Ірына Сарасека расказалі дзецям аб тым, што іх прывабіла ў прафесіі і што ўваходзіць у іх прафесійныя абавязкі.

Гомель

Гомель 2

У гэты ж дзень РЦПІ Гродзенскай вобласці на базе ліцэя № 1 г. Гродна праведзена мерапрыемства для старэйшых класаў. З асаблівасцямі юрыдычнай прафесіі дзяцей азнаёмілі супрацоўнікі РЦПІ Марыя Рыжкевіч і Ала Бондар, адвакаты юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Вераніка Ляйчонак і Юлія Дзятчык, натарыусы Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты Аксана Канецкая і Вольга Грыгенча.

Гродно

Гродно 2

Дырэктар РЦПІ г. Мінска Руслан Вяко 8 снежня наведаў сярэднюю школу № 96 сталіцы сумесна са спецыялістам гэтага цэнтра Кірылам Волкавым. У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел натарыус Мінскай гарадской натарыяльнай палаты Юлія Лявіцкая і адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Яўгенія Патапава.

Минск

Госці сустрэчы пазнаёмілі дзяцей з разнастайнасцю прафесій у юрыдычнай сферы, расказалі, дзе можна знайсці карысную для паступлення на юрыдычныя факультэты інфармацыю.

8 снежня на базе сярэдняй школы № 3 г. Старыя Дарогі адбылася сустрэча супрацоўнікаў РЦПІ Мінскай вобласці з вучнямі 9–10 класаў. Перад імі выступіла натарыус натарыяльнай канторы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Алена Аляксандрава, расказаўшы пра спецыфіку сваёй прафесіі і цікавыя факты з вопыту работы.

Миннская область

Минская область 2

Дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці Руслан Трухан адзначыў, што грамадству заўсёды патрэбныя граматныя кваліфікаваныя спецыялісты у сферы права. Ён пажадаў падлеткам поспехаў у навучанні і выбары будучай прафесіі.

У Магілёўскай вобласці адбылося некалькі карысных і цікавых сустрэч са школьнікамі.

7 снежня на базе Магілёўскай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса прайшла лекцыя «Першыя крокі ў прафесію» для навучэнцаў 9 класа гімназіі № 3 г. Магілёва.

Могилев

У бібліятэку былі запрошаны навучэнцы юрыдычнага прававога класа гімназіі № 3 г. Магілёва. Перад імі выступлі спецыялісты РЦПІ Кацярына Колбава і Жанна Зязюліна, адвакат юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва Ірына Стральцова і натарыус Магілёўскай натарыяльнай акругі Святлана Кунішнікава.

Могилев

А ўжо 10 снежня такое ж мерапрыемства адбылося на базе сярэдняй школы № 2 г. Магілёва для вучняў 10–11 класаў. Дырэктар РЦПІ Магілёўскай вобласці Наталля Станкевіч, спецыяліст Жанна Зязюліна, а таксама адвакат юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна Дзіна Банцар і натарыус натарыяльнай канторы № 2 Ленінскага раёна г. Магілёва Юлія Чарткова ў захапляльнай форме пазнаёмілі старшакласнікаў з гісторыяй свята «Дзень юрыста» і цікавымі фактамі аб прафесіі.

Завяршэннем сустрэч стала ўручэнне сувенірнай прадукцыі ад НЦПІ. Усе ўдзельнікі адзначылі, што правядзенне такіх мерапрыемстваў дапамагае не толькі папулярызацыі юрыдычнай прафесіі, але і развіццю інфармацыйна-прававой культуры школьнікаў.


13 декабря 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх