• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Віншаванне з Днём Перамогі

Віншаванне з Днём Перамогі

Паважаныя калегі!

9 мая 1945-га – Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – застаўся ў мінулым стагоддзі, але год ад года расце яго аб'яднаўчая сіла. Гэта дзень гонару, памяці аб стойкасці і згуртаванасці, мужнасці і гераізме.

Хачу выказаць словы падзякі тым, хто падарыў нам гэтае свята, хто прайшоў вайну, выстаяў і перамог, хто выратаваў нашу Радзіму і мір. Час не ўладны над праўдай гісторыі, а подзвігі герояў не маюць тэрміну даўніны. Мы будзем шанаваць іх.

Абавязак нашага пакалення – перадаць нашым дзецям маральныя каштоўнасці, за якія змагаліся нашы дзяды, укласці ў іх душы любоў да роднай зямлі, навучыць быць гатовымі пастаяць за нашу Айчыну.

Віншую з Днём Перамогі! У гэты памятны дзень хачу пажадаць здароўя кожнаму з вас, каб у нашых дамах панавалі шчасце і дабрабыт! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба!

З павагай,

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі
Рэспублікі Беларусь А.Ф.Матэльскі

5 мая 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх