Напярэдадні калядных і навагодніх святаў 20 снежня 2018 года супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ў рамках штогадовай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі падшэфныя прытулкі: ДУА «Клецкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» і ДУА «Нясвіжскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр».
Візіт дзецям нанеслі дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка, старшыня прафсаюзнага камітэта Таццяна Рэуцкая, начальнік аддзялення арганізацыйнага забеспячэння Дзмітрый Жук. Яны даставілі ва ўстановы адукацыі салодкія падарункі, фрукты, цацкі і канцылярскія прылады, адзенне і абутак для дзяцей, а таксама бытавыя прыборы.
Маленькія выхаванцы і супрацоўнікі прытулкаў у сваю чаргу падарылі дарослым гасцям казку навагодняга свята: прачыталі вершы, уцягнулі іх у святочныя гульні з Дзедам Марозам і Снягуркай, разам вадзілі карагоды і спявалі песні.
Дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка павіншаваў дзяцей і калектывы ўстаноў адукацыі з надыходзячым Новым годам, пажадаў ім поспехаў, шчасця, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту.