• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Удзел у круглым стале «Канстытуцыя ў аснове дзяржаўнай і прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь: 30 гадоў стабільнасці і ўстойлівага развіцця»

13 сакавіка ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы НЦПІ адбыўся круглы стол «Канстытуцыя ў аснове дзяржаўнай і прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь: 30 гадоў стабільнасці і ўстойлівага развіцця».

Круглый стол «Конституция в основе государственной и правовой системы Республики Беларусь: 30 лет стабильности и устойчивого развития»

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Лілія Ананіч, суддзя Канстытуцыйнага Суда Ала Бадак, Намеснік Генеральнага пракурора Сяргей Хмарук, намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ Алена Сямашка, намеснік Старшыні канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Рыгор Васілевіч, прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, прафесарска-выкладчыцкі склад установы адукацыі.

Круглый стол «Конституция в основе государственной и правовой системы Республики Беларусь: 30 лет стабильности и устойчивого развития»

З прывітальным словам на круглым стале выступіў намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета.

«Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 30 гадоў таму, заклала асновы сучаснага дзяржаўнага ладу, прававой сістэмы і грамадскага ўкладу. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі выконвае важную ролю ва ўмацаванні канстытуцыяналізму і рэалізацыі шэрагу палажэнняў Асноўнага Закона нашай краіны», – адзначыў Вячаслаў Мечыслававіч. Ён падкрэсліў, што неад'емнай часткай нашага жыцця з'яўляюцца лічбавыя тэхналогіі, якія знайшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі праз ГСПІ, заснаваную на выкарыстанні сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, якія забяспечваюць даступнасць і надзейнасць прававой інфармацыі для ўсіх удзельнікаў праваадносін.

Круглый стол «Конституция в основе государственной и правовой системы Республики Беларусь: 30 лет стабильности и устойчивого развития»

У якасці прыкладу спікер прывёў Прававы форум Беларусі, які служыць прыкладам эфектыўнага выкарыстання лічбавых тэхналогій для абмеркавання праектаў прававых актаў і прававога маніторынгу, забяспечваючы адкрыты доступ да прававой інфармацыі як для спецыялістаў, так і грамадзян.

«ГСПІ пастаянна ўдасканальваецца: ідзе пошук перспектыўных тэхналогій, запатрабаваных новых праграмных прадуктаў і высокатэхналагічных механізмаў», – падсумаваў намеснік дырэктара.

У ходзе круглага стала абмеркавалі тэндэнцыі канстытуцыйнага развіцця і функцыі беларускай дзяржавы; ролю судовай улады па абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; сістэму стрымак і проціваг у новым канстытуцыйным вымярэнні; канстытуцыйна-прававое рэгуляванне выбарчых кампаній; асаблівасці сацыяльнай адказнасці асобных суб'ектаў канстытуцыйных праваадносін.

14 марта 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх