• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

«У школу з Добрым Сэрцам». Пярвічкі НЦПІ Саюза юрыстаў і БРСМ далучыліся да дабрачыннай акцыі

«У школу з Добрым Сэрцам». Пярвічкі НЦПІ Саюза юрыстаў і БРСМ далучыліся да дабрачыннай акцыі

НЦПІ традыцыйна надае вялікую ўвагу дзецям і падтрымцы сям'і. На гэты раз дабрачынную ініцыятыву напярэдадні святкавання Дня ведаў падтрымалі пярвічныя арганізацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ГА «БРСМ» і ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара НЦПІ Вячаслава Бякеты.

У рамках рэспубліканскай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам» яны наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу. У сям'і Святланы і Мікалая Балабіных выхоўваюцца 9 дзяцей, пяцёра з якіх – прыёмныя. Аб усіх дзецях бацькі расказваюць з цеплынёй і пяшчотай. У доме па-сямейнаму ўтульна, а дзеці акружаны сапраўды бацькоўскім клопатам.

Вячаслаў Мечыслававіч павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў вучыцца на дзясяткі, расці здаровымі, выхаванымі і стаць надзеяй і апорай нашай краіны. «Таму працягвайце марыць і імкнуцца да ведаў! – дадаў ён, – А мы, дарослыя, будзем вам у гэтым дапамагаць».

Дзеці атрымалі падарункі да новага навучальнага года: яркія і прыгожыя заплечнікі ад Дзіцячага прававога сайта, у якіх кожнага чакала паштоўка з віншаваннямі, а таксама алоўкі, фламастары, пластылін, сшыткі і інш.

Открытки

1 сентября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх