• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ растлумачылі пытанні афармлення электронных накладных з 1С

У НЦПІ растлумачылі пытанні афармлення электронных накладных з 1С

11 мая на YouTube-канале НЦПІ адбылася адкрытая трансляцыя семінара «Электронныя накладныя на практыцы прама з 1С і асабістага кабінета ЭДіН».

Гэта чарговы семінар у цыкле практыка-арыентаваных мерапрыемстваў па рабоце ў сістэмах электроннага дакументазвароту EDI-правайдэраў па стварэнні, перадачы і атрыманні электронных накладных, правядзенне якіх на пляцоўцы НЦПІ запланавана сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах.

У якасці спікераў выступілі Вячаслаў Майкоўскі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення электронных сістэм кантролю галоўнага ўпраўлення кантролю рэалізацыі тавараў і паслуг Міністэрства па падатках і зборах, і Вера Куніцкая, дырэктар EDI-правайдэра ТАА «Электронныя дакументы і накладныя» (ЭДіН).

Падчас прамога эфіру спікеры падрабязна распавялі аб агульных правілах функцыянавання механізму электронных накладных пры абароце тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы і (або) назіранню, а таксама працы з сэрвісам ЭДіН, у прыватнасці:

  • нюансах падключэння да электроннага дакументазвароту (ЭДА);
  • абмене электроннымі накладнымі на прыкладзе асабістага кабінета ЭДіН;
  • выкарыстанні модуля ЭДіН:ЭДА для 1С.

Таксама госці студыі НЦПІ адказалі на пытанні карыстальнікаў.

Калі вы не паспелі паглядзець семінар у прамым эфіры, глядзіце яго ў запісе тут.

Падпісвайцеся на YouTube-канал НЦПІ і глядзіце семінары аб навацыях заканадаўства!

Даведачна

У адпаведнасці з указамі Кіраўніка дзяржавы ад 29 снежня 2020 г. № 496 «О прослеживаемости товаров» і ад 6 студзеня 2021 г. № 9 «Об изменении указов Президента Республики Беларусь» у Рэспубліцы Беларусь функцыянуюць механізмы прасочвальнасці і маркіроўкі тавараў.

Адным з патрабаванняў гэтых механізмаў з’яўляецца абавязковае выкарыстанне суб'ектамі гаспадарання электронных таварных і таварна-транспартных накладных (электронныя накладныя).

11 мая 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх