• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У Брэсцкім аблвыканкаме з удзелам НЦПІ абмеркавалі актуальныя пытанні нарматворчай дзейнасці

9 чэрвеня ў Брэсцкім аблвыканкаме прайшоў семінар для спецыялістаў гаррайвыканкамаў і аблвыканкама па актуальных пытаннях нарматворчай дзейнасці, арганізаваны галоўным упраўленнем юстыцыі.

Брест

У якасці дакладчыкаў выступілі начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ Цэнтра Наталля Судзілоўская, прадстаўнікі РЦПІ Брэсцкай вобласці, Міністэрства юстыцыі, галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама.

Адкрываючы семінар, Ірына Більдзейка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама – начальнік аддзела прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама, падкрэсліла неабходнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, дзе ўдзельнікі дзеляцца сваімі практычнымі напрацоўкамі ў галіне нарматворчасці.

Загадчык сектара па правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы Юлія Місейчук расказала аб асноўных практычных аспектах ажыццяўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы.

Наталля Судзілоўская асвятліла пытанні лінгвістычнага кантролю нарматыўных прававых актаў у Беларусі, разгледзела тыпавыя недакладнасці, якія выяўляюцца пры апрацоўцы актаў органаў мясцовага кіравання і самакіравання да афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым Інтэрнет-партале.

Удасканаленне інфармацыйна-прававой работы мясцовых органаў дзяржкіравання, унікальнасць, значнасць і сучаснасць дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія даюць магчымасць у тым ліку фарміраваць банк даных лакальных прававых актаў дзяржоргана, абмеркавала з удзельнікамі семінара прадстаўнік РЦПІ Брэсцкай вобласці Вера Клюкач.

Удзельнікамі семінара таксама абмяркоўваліся пытанні цыфравізацыі і актыўнага выкарыстання тэхнічных сродкаў пры ажыццяўленні нарматворчасці.

12 июня 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх