• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У адзінстве наша сіла. НЦПІ прыняў удзел у велапрабегу да Дня народнага адзінства

14 верасня работнікі НЦПІ прынялі ўдзел у маладзёжным велапрабегу «Моладзь у адзінстве – памяць Беларусі», прымеркаваным да Дня народнага адзінства і 20-годдзя ўтварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Старт мерапрыемству быў дадзены каля мемарыяла «Памяць», размешчаным на праспекце Дзяржынскага ў г. Мінску.

НЦПИ принял участие в велопробеге

Аддаць даніну павагі загінуўшым пры абароне Мінска ў гады Вялікай Айчыннай вайне тут сабраліся прадстаўнікі вучнёўскай і працуючай моладзі Маскоўскага раёна сталіцы. Сярод іх былі і работнікі НЦПІ.

У мемориала "Память"

Во время митинга-реквиема

Выступает первый секретарь Комитета БРСМ Московского района г. Минска П.Лапатинский

У час мітынгу-рэквіема перад удзельнікамі выступіў першы сакратар Камітэта БРСМ Маскоўскага раёна г. Мінска Павел Лапацінскі.

Прысутныя ўшанавалі памяць воінаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.

Далей прысутныя, выстраіўшыся ў калону, рушылі ў дарогу. Маршрут велапрабегу быў вельмі дынамічны. Пры гэтым праехаць яго ад пачатковай кропкі да фінішу – Габрэйскага мемарыяльнага парку – мог любы жадаючы.

Старт велопробега

Удзельнікі велапрабегу падзяліліся эмоцыямі. «Падчас такіх спартыўных мерапрыемстваў заўсёды адчуваецца яднанне, а калі яно прымеркавана да свята ці падзеі – удвая. Акрамя таго, гэта цудоўная магчымасць выказаць сваё меркаванне, сваю пазіцыю, здабыць аднадумцаў і згуртавацца для абароны нашай цэласнасці, нашай любімай краіны. Сённяшні велапрабег яшчэ раз даказвае: моладзь Беларусі з павагай ставіцца да мінулага і з упэўненасцю глядзіць у заўтрашні дзень», – адзначыў удзельнік заезду, начальнік упраўлення тэхнічнага і арганізацыйнага забеспячэння НЦПІ Аляксандр Прылішч.

Даведачна

У 2022 годзе Рэспубліка Беларусь другі раз святкуе Дзень народнага адзінства, які быў заснаваны Указам Кіраўніка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206.

Свята адзначаецца 17 верасня і прымеркавана да гадавіны аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе. Раней Беларусь была падзелена ў сакавіку 1921 года па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. У верасні 1939 года гэтая дамова страціла сілу.

14 сентября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх