• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Свята ў кожным дзіцячым сэрцы! НЦПІ далучыўся да навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Цэнтр традыцыйна далучыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Напярэдадні навагодніх і калядных свят прадстаўнікі НЦПІ наведалі падшэфныя арганізацыі – Клецкі і Нясвіжскі раённыя сацыяльна-педагагічныя цэнтры.

Акция "Наши дети"

У гэтым годзе для 15 падапечных прыемным сюрпрызам сталі індывідуальныя падарункі і прысмакі. Развіваючыя гульні, лялькі з каляскамі, санкі, прыстаўка – кожны з рабят атрымаў менавіта тое, што хацеў да свята.

Акция "Наши дети"

Акция "Наши дети"

Акция "Наши дети"

Акция "Наши дети"

Таксама падшэфным арганізацыям былі перададзены неабходныя канцылярскія прыналежнасці, санітарна-гігіенічныя сродкі і інвентар.

Ад калектыва арганізацыі і ад сябе асабіста намеснік дырэктара Вячаслаў Бякета пажадаў дзецям і педагогам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і здзяйснення ўсіх жаданняў!

 Акция "Наши дети"

«Гэта ўжо стала добрай традыцыяй  напярэдадні навагодніх святаў сустракацца з дзецьмі, каб пачуць, якія ў іх мары, што ім цікава, чым яны хочуць займацца ў жыцці, – адзначыў Вячаслаў Мечыслававіч. – Для нас, дарослых, самы галоўны падарунак – усмешкі і радасць на тварах. Мы шчыра рады дапамагчы і падарыць добры настрой рабятам».

 Акция "Наши дети"

Акция "Наши дети"

Акция "Наши дети"

Разам з работнікамі Цэнтра хлапчукі і дзяўчынкі вадзілі карагоды вакол прыбранай ялінкі, гулялі ў навагоднія гульні, спявалі, танчылі і расказвалі вершы Дзеду Марозу.

Акция "Наши дети"

Даведачна

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі штогод ужо больш за чвэрць стагоддзя. Яе галоўная мэта – аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якія асабліва маюць у іх патрэбу.

28 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх