• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

РЦПІ Гродзенскай вобласці прыняў удзел у абласным этапе моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі»

РЦПІ Гродзенскай вобласці прыняў удзел у абласным этапе моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі»

16 снежня рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці прыняў удзел у абласным этапе рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі» на базе навукова-тэхналагічнага парка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

16 декабря региональный центр правовой информации Гродненской области принял участие в областном этапе республиканского молодежного проекта «100 идей для Беларуси» на базе научно-технологического парка Гродненского государственного университета имени Янки Купалы

На абласным этапе праекта свае навуковыя і сацыяльныя распрацоўкі прадставілі 35 даследчыкаў і вынаходнікаў, медыкаў, праграмістаў і таленавітых маладых людзей з іншых сфер ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года. Усе яны хочуць зрабіць свой унёсак у развіццё краіны ўласнымі вынаходкамі. Распрацоўкі закранаюць самыя розныя сферы: экалогію, медыцыну, фармацыю, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і сацыяльную сферу.

У склад журы ўвайшла спецыяліст Гродзенскага абласнога філіяла НЦПІ Ала Бондар.

Праект «Авіяцыйны навучальны трэнажор для набыцця практычных навыкаў пілатавання» студэнта 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Міхаіла Лобача быў адзначаны адмысловым прызам Цэнтра.

У рамках абласнога этапа конкурсу адбыўся адбор лепшых праектаў па намінацыях у дзвюх узроставых катэгорыях. Пераможцы прадставяць Гродзеншчыну на заключным этапе конкурсу, які пройдзе ў Мінску ў лютым 2022 года.

20 декабря 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх