• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Пытанні эканамічнай бяспекі дзяржавы абмеркавалі разам з калектывам НЦПІ

Тэмай чарговага Адзінага дня інфармавання ў НЦПІ стала «Эканамічная бяспека – ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы».

Информационный час

5 снежня з працоўным калектывам Цэнтра сустрэлася намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Васілеўская. Яна агучыла прамежкавыя вынікі развіцця эканомікі нашай краіны за бягучы год.

Паводле слоў спікера, станоўчыя паказчыкі дасягнуты па такіх напрамках, як:

  • канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі;
  • забеспячэнне цэнавай і фінансавай стабільнасці, энергетычнай і харчовай бяспекі;
  • знешнеэканамічная дзейнасць і інш.

«Нягледзячы на ​​беспрэцэдэнтны санкцыйны націск, беларуская эканоміка дэманструе рост: павялічылася прамысловая вытворчасць, знізілася інфляцыя, выраслі грашовыя даходы насельніцтва», – адзначыла Наталля Валяр'янаўна.

Информационный час

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі работу па забеспячэнні шырокага асартыменту тавараў у гандлёвых аб'ектах, у тым ліку размешчаных у сельскай мясцовасці, а таксама па рэгуляванні коштаў.

Информационный час

На заканчэнне мерапрыемства першы намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Абрамаў падзякаваў Наталлі Васілеўскай за цікавае і змястоўнае выступленне і выказаў надзею на прадаўжэнне супрацоўніцтва з Міністэрствам.

Па традыцыі да сустрэчы ў анлайн-фармаце далучыліся і работнікі філіялаў Цэнтра.

6 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх